У аўтобусным парку Віцебску ноччу гарэлі чатыры аўтобусы


Уначы на 12 кастрычніка буйны пажар здарыўся ў аўтобусным парку № 1 у Віцебску, паведамляе прэс-служба МНС. Агонь знішчыў некалькі адзінак тэхнікі.

Аўтобус МАЗ-105. Крыніца: ttransport.ru

Пажарнікі атрымалі паведамленне аб загаранні ў аўтобусным парку на вуліцы Церашковай у 3:07. Праз пажар цалкам былі знішчаныя тры аўтобусы МАЗ-105 – гэта сучленены аўтобус, які можа перавозіць адразу да 176 чалавек. Яшчэ адзін аўтобус атрымаў пашкоджанні.

Людзі падчас пажару не пацярпелі. Цяпер высвятляецца прычына загарання.

Пажар у аўтобусным парку Віцебску. Скрыншот з відэа: ЧП | Витебск/Вконтакте

У прэс-службе МНС дадалі, што страта такой колькасці грамадскага транспарту – сур’ёзны ўдар па пасажырскіх перавозах Віцебску.

Hавiны
«Лепей, чым нічога». Стаў вядомы трэці маршрут экспарту калійных угнаенняў з Беларусі
2022.10.11 20:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў