Пуцін не прыедзе ў Менск на паседжанне ЕАЭС


Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет, які запланаваны на 14 кастрычніка, адбудзецца ў фармаце онлайн. У Крамлі заявілі, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не прыедзе ў Менску.

Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету адбудзецца 14 кастрычніка ў фармаце відэаканферэнцыі. Уладзімір Пуцін у выніку не прыедзе ў Менск.

Паводле прэсавай службы Крамля, на паседжанні прадстаўнікі савету разгледзяць актуальныя пытанні дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюзу. Сярод пытанняў будзе агучана і супрацьдзеянне распаўсюду каронавіруса.

Чакаецца прыняцце шэрагу рашэнняў, накіраваных на далейшае паглыбленне еўразійскай інтэграцыі, гаворыцца ў паведамленні прэсавай службы кіраўніка Крамля.

Апошні раз Пуцін і Лукашэнка сустракаліся 25 верасня ў Сочы. Расейскае інфармацыйнае агенцтва РИА Новости са спасылкай на ўласную крыніцу паведаміла, што Аляксандр Лукашэнка 24 верасня прыляцеў у Сочы з прыватным візітам. Таксама ў Крамлі прагучала, што прэзідэнт Расеі сустрэнецца з Лукашэнкам у кастрычніку.

Артыкулы
МЗС Польшчы: Лукашэнка ўтрымліваецца ва ўладзе толькі дзякуючы Пуціну і Расеі
2021.10.07 21:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў