Расея абвінаваціла Украіну ў ракетным удары па Крымскім мосце


Міністэрства абароны Расеі заявіла, што каля Крымскага мосту СПА збіла ракету С-200. Сцвярджаецца, што пераправа пашкоджанняў не атрымала. Рух там спынілі.

Дым на Крымскім мосце. Крым, Украіна. 12 жніўня 2023 года. Крыніца: Инсайдер UA / Telegram

Спачатку відавочцы паведамілі пра выбухі непадалёк Крымскага мосту. На фота з месца інцыдэнту бачна, што мост быў ахутаны белым дымам. Рух там спынілі.

Кіраўнік акупаванага Крыму Сяргей Аксёнаў паведаміў, што «ў раёне Керчанскага праліву сілы СПА збілі дзве варожыя ракеты». Паводле яго, мост не быў пашкоджаны.

Пры гэтым Міністэрства абароны Расеі заявіла, што ракета была адна:

«Украінская ракета С-200 была своечасова выяўленая і перахопленая ў паветры. Разбурэнняў і пацярпелых няма».

Дым на мосце акупацыйныя ўлады растлумачылі так: «Спецыяльнымі службамі была пастаўленая дымавая завеса».

Рух па мосце спынілі, а праз гадзіну ўзнавілі. А 14:41 паводле мясцовага часу аператыўны штаб акупаванай рэспублікі паведаміў, што пераправу зноў закрылі.

Hавiны
На моры і ў паветры. Як выкарыстоўваюцца беспілотнікі ў вайне Расеі і Украіны
2023.08.04 20:38

Ва Украіне здарэння пакуль не каментавалі. Хіба кіраўнік Офісу прэзідэнта Андрэй Ермак, калі з’явіліся першыя паведамленні пра выбухі, апублікаваў у сваім тэлеграм-канале песню групы «The Beatles» «Yellow Submarine», імаверна, з намёкам на тое, што мост атакавалі марскія дроны.

Апошні такі выпадак адбыўся 17 ліпеня, калі пасля выбухаў надводных апаратаў Крымскі мост быў пашкоджаны.

Абноўлена
Зяленскі назваў Крымскі мост мэтаю для нейтралізацыі. У Крыме цяпер падгарае
2023.07.22 13:09

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў