Еўразвяз паставіў Украіне 200 тысяч боепрыпасаў і дзве тысячы ракет


Еўразвяз паставіў Украіне больш за 200 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў і больш за дзве тысячы ракет розных тыпаў, паведамляе афіцыйны прадстаўнік ЕЗ Пэтэр Стана, перадае радыё «Свабода». Але гэта толькі пятая частка абяцаных снарадаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскія вайскоўцы.
Фота: ok_pivnich1 / Telegram

У пачатку 2023 года Еўразвяз узгадніў план паставак боепрыпасаў Украіне на суму два мільярды. Мэтай плану было на працягу года забяспечыць Украіну мільёнам снарадаў. Цяпер жа Украіна атрымала толькі пятую частку абяцанага Еўразвязам – больш за 200 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў і дзве тысячы ракет розных тыпаў.

Так, у адпаведнасці з першым этапам плана, які дзейнічаў з лютага да канца траўня, быў выдаткаваны адзін мільярд еўра для аплаты краінам Еўразвязу прыкладна паловы кошту снарадаў, пастаўленых з іх арсеналаў. Аднак ажыццявіць пастаўкі ў прадугледжаным аб’ёме не ўдалося.

Паводле звестак ЕЗ, краіны, якія ўваходзяць у звяз, з пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны перадалі Кіеву вайскова-тэхнічную дапамогу на суму 20 мільярдаў еўра. ЗША па стане на канец ліпеня выдзелілі Украіне каля 44 мільярдаў долараў.

Агляд
Мала плоцяць, але добра кормяць. Як жывуць вагнэраўцы каля Асіповічаў: паглядзелі ў чаце іхных жонак
2023.08.12 12:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў