З украінскіх партоў выйшла яшчэ два судны са збожжам


Раніцай 12 жніўня з украінскіх партоў «Чарнаморск» і «Паўднёвы» выйшаў пяты караван з украінскай аграпрадукцыяй, паведамляе Міністэрства інфраструктуры Украіны.

Фота: Міністерство інфраструктури України/Facebook

У яго складзе судна «SORMOVSKIY 12», якое выйшла з порта «Чарнаморск», і балкер «STAR LAURA» з порта «Паўднёвы». На іх борце больш за 63 тысяч тон аграпрадукцыі.

Таксама щ пятніцу 12 жніўня парты «Чарнаморск» і «Паўднёвы» прымуць яшчэ 2 судны пад загрузку. На іх будзе загружана больш за 40 тысяч тон украінскага збожжа, з іх 23 тысячы тон пшаніцы для Эфіопіі ў рамках Сусветнай харчовай праграмы ААН.

Усяго марскім «збожжавым калідорам» удалося вывезці каля 375 тысяч тон збожжавых грузаў і іншых прадуктаў. Таксама паведамляецца, што Украіна разглядае магчымасць далучэння Мікалаеўскага марскога порта да «збожжавага калідора» у выпадку захавання РФ дамоўленасцей па разблакаванні ўкраінскіх партоў і забеспячэнню бяспекі.

На пачатку тыдня выданне «The New York Times» паведамляла, што суды з украінскім збожжам пакуль не дайшлі да краін, якім пагражае голад і дзе ў іх найбольш маюць патрэбу. Так, паводле інфармацыі выдання, з чарнаморскіх партоў выйшла 12 суднаў. У аднаго з іх канчатковым пунктам пазначана Вялікая Брытанія, яшчэ ў аднаго Ірландыя, у двух – Італія, у астатніх – Кітай, Паўднёвая Карэя і Турцыя. Ніводнае судна не ідзе ў краіны, якія сутыкнуліся з катастрафічным узроўнем голаду – Емен, Самалі ці Эфіопію. Акрамя таго паведамляецца, што большая частка збожжа, якімі загружаны судны, прызначаная не ў ежу, а на корм для жывёл.

Hавiны
Радыяцыйныя лясы Палесся працягваюць гарэць, а тушыць іх няма як
2022.08.12 15:29

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў