МУС забараніў уезд у Беларусь журналістцы тэлеканалу «Дождь» Марыі Барзуновай


МУС Беларусі ўключыла карэспандэнтку тэлеканалу «Дождь» Марыю Барзунову ў спіс «асоб, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены і непажаданы». Аб гэтым журналістка паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

Журналістка тэлеканалу «Дождж» Марыя Барзунова падчас маршу ў Менску.
Фота: masha_borzo/Instagram

Журналістка адзначыла, што сайт МУС без VPN адчыняецца толькі на тэрыторыі Беларусі. «Гэта значыць, каб даведацца, што ты неўязны ў Беларусь, табе спачатку трэба ўехаць у… Беларусь! Што ж, з улікам таго, што я стала інаагентам з-за пераводаў ад грамадзянкі Беларусі, атрымліваецца, што я агент краіны, у якую мне нават забаронены ўезд. У цэлым, што дзівіцца, калі абодва гэтыя рашэнні могуць паспаборнічаць па ўзроўні абсурднасці», – напісала Марыя.

«Ну а Беларусь люблю, заўсёды ў маім сэрцы, а ўсё гэтае дзярмо не вечна», – дадала журналістка.

Скрыншот з сайту МУС. Крыніца: masha_on_tour/Telegram

У 2020 годзе Марыя Барзунова працавала на акцыях пратэсту і правяла ў краіне каля двух месяцаў. З маршаў Марыя рабіла прамыя ўключэнні. Пазней, у 2021 годзе, журналістка прыязджала ў Беларусь, дзе здымала фільм «Краіна ў выгнанні», прысвечаны беларусам, якія былі вымушаны пакінуць краіну з-за палітычных рэпрэсій.

Аналітыка
Колькасць падаткаў для насельніцтва вырасла, але мэтазгоднасць гэтай захады пад пытаннем 
2022.08.12 19:05

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў