Затрымалі лідара «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева


Раніцай 12 жніўня сілавікі затрымалі кандыдата на прэзідэнцтва на выбарах 2020 года Андрэя Дзмітрыева. Прычыны затрымання невядомыя.

Андрэй Дзмітрыеў. Скрыншот: «Беларусь-1»

Тое, што Андрэя Дзмітрыева затрымалі, парталу TUT.by пацвердзіла ягоная паплечніца Таццяна Караткевіч – кандыдатка на прэзідэнцтва на выбарах 2015 года.

Андрэй Дзмітрыеў, сярод іншага, – дэлегат «Сходу» – платформы-альтэрнатывы Усебеларускаму сходу Аляксандра Лукашэнкі. Дэлегатаў платформы масава затрымвалі 11 жніўня. З трох дзясяткаў затрыманых учора каля 20 чалавек вызвалілі, ва ўсіх праводзілі ператрусы.

Сілавікі ўжо прыходзілі ў офіс «Гавары праўду» 15 ліпеня – падчас зачысткі няўрадавых арганізацыяў. «Гавары праўду» зарэгістраваная як грамадская арганізацыя, але сёлета Дзмітрыеў абвесціў намер стварыць палітычную партыю на базе «Гавары праўду» (працоўная назва – «Наша партыя»).

Пікет Андрэя Дзмітрыева для збору подпісаў каля ўнівермагу «Беларусь», Менск. 9 чэрвеня 2020.
Фота: Белсат

На выбарах 2020 года Андрэй Дзмітрыеў не стаў здымаць кандыдатуру на карысць Святланы Ціханоўскай, але казаў пра гатовасць каардынавацца з ёй, выступаў за вызваленне палітычных зняволеных і дэмакратычныя рэформы, заклікаў рэгістравацца на платформе «Голас» і ўдзельнічаў у паслявыбарчых пратэстах.

Аналітыка
Што будзе з палітычнымі партыямі ў Беларусі? Ад БНФ да партыі Бабарыкі і партыяў Васкрасенскага
2021.06.30 08:37

АА belsat.eu

Стужка навінаў