У Берасці асудзілі чарговую групу людзей за «масавыя беспарадкі»


У судзе Ленінскага раёна Берасця суддзя Святаслаў Каліна агучыў прысуд трэцяй групе абвінавачаных у масавых беспарадках падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

У Берасці вынеслі пысуд палітвязням за падзеі 9-10 жніўня 2020 году.
Фота: spring96

Суддзя Ленінскага суда Берасця Святаслаў Каліна палічыў, што абвінавачаныя ў «масавых беспарадках» падчас падзеяў 9-10 жніўня, вінаватыя ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 2 арт. 293 КК. І асудзіў берасцейцаў ад 3 да 4,5 гадоў зняволення.

Антон Сотнікаў – 4,5 года калоніі;

Раман Гваздзёлка, Вадзім Жылінскі, Дзяніс Жук, Юрый Кузьміч – 4 гады калоніі;

Мікіта Ганчароў, Дзмітрый Тур – 3,5 года калоніі;

Дзмітрый Князеў, Дзмітрый Панько, Максім Шатохін (няпоўнагадовы) – 3 гады калоніі.

Палітвязняў акрамя таго палічылі «схільнымі да экстрэмізму» і паставілі на прафілактычны ўлік.

Hавiны
Затрымалі лідара «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева
2021.08.12 15:57

СК belsat.eu

Стужка навінаў