У Менску ад COVID-19 памёр 33-гадовы ўчастковы


Паводле звестак ініцыятывы BYPOL, памёр 33-гадовы маёр Дзяніс Мікалаевіч Тачылін. Ён працаваў участковым інспектарам міліцыі ў Ленінскім раёне сталіцы.

Дзяніс Мікалаевіч Тачылін.
Фота: ByPol

Пазней у BYPOL паведамілі, што Дзяніс Тачылін памёр ад COVID-19 у шпіталі. Дагэтуль паведамлялася, што мужчына быў знойдзены па месцы жыхарства без прыкмет жыцця.

Наша чытачка, удзельніца жаночых маршаў, узгадала памерлага міліцыянта:

«26 верасня на жаночым маршы затрымалі шмат дзяўчат. Мяне і маіх сябровак затрымалі ля «Лідо» на Якуба Коласа. Павезлі ў Ленінскі РАУС. Вельмі запомніўся маёр міліцыі Дзяніс, які ставіўся да нас, як да дзяўчынак, з клопатам. Зʼездзіў за піцай, даваў папаліць, казаў, што Лукашэнка доўга не працягне. А ўжо па шляху на Акрэсціна ён уключыў нам песню «Воины света». І нават можна было трохі пасядзець у тэлефоне.

Я ў шоку. Шкада гэтага чалавека», – сказала спадарыня Аксана.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў