Ілан Маск паабяцаў пайсці з пасады генеральнага дырэктара Twitter


Прыблізна праз шэсць тыдняў пачне працу новая генеральная дырэктарка сацыяльнай сеткі Twitter, паабяцаў 11 траўня ўладальнік кампаніі Ілан Маск.

Як напісаў Ілан Маск, ён сыдзе з гэтай пасады і пасля будзе на пасадах старшыні рады дырэктараў і тэхнічнага дырэктара.

Маск не назваў прычынаў рашэння і імя пераемніцы (толькі вядома, што гэта жанчына). Але Маск яшчэ ў мінулым снежні ладзіў апытанне аб тым, ці варта яму сысці з пасады кіраўніка сацсеткі (бальшыня была «за»).

Карыстальнікі Twitter адрэагавалі на гэта хваляй карцінак з Маскам у вобразе жанчыны – «Алены Маск» ці «Ілоны Маск».

«Некалькі інвестараў «Tesla» былі занепакоеныя тым, што Маск быў занадта адцягнуты на працу ў Twitter і што ён павінен перанакіраваць свой час на кіраванне кампаніяй электрамабіляў, дзе ён таксама з’яўляецца генеральным дырэктарам», – адзначае CNBC.

Ілан Маск узначаліў Twitter напрыканцы кастрычніка 2022 года. Тады заснавальнік і кіраўнік касмічнай кампаніі «SpaceX», дырэктар аўтамабільнай кампаніі «Tesla», сузаснавальнік распрацоўнікаў штучнага інтэлекту «OpenAI» пасля доўгіх спрэчак і сумневаў купіў сацсетку за 44 млрд долараў.

Ён звольніў каля паловы работнікаў, тым, хто застаўся, прапанаваў працаваць звыштэрмінова і нават перабудаваў некалькі памяшканняў у штаб-кватэры ў гатэльныя нумары. Маск заяўляў, што асабіста разглядаў праграмны код сацсеткі. Адной з самых рэзанансных прапановаў Маска на пасадзе кіраўніка Twitter сталася платная пазнака верыфікацыі. Маск таксама канфліктаваў з медыямі і вядомымі публічнымі асобамі як наконт Twitter, так і наконт палітычных пытанняў.

Hавiны
Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека напісаў адкрыты ліст Ілану Маску: баяцца за Twitter
2022.11.06 17:15

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў