Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла законапраекты аб далейшай ізаляцыі Расеі і Беларусі


Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла шэраг законапраектаў, накіраваных на далейшую ізаляцыю Расеі і Беларусі ад міжнароднай супольнасці, паведамляе «Голас Амерыкі». Гаворка ідзе пра сустрэчы «G20», Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банку і не толькі.

Палата прадстаўнікоў ЗША.
Фота: house.gov

Першы законапраект аб ізаляцыі афіцыйных асобаў расейскага ўраду накіраваны на прыняцце ўсіх неабходных крокаў для выключэння афіцыйных асоб расейскага ўраду з пэўных міжнародных сустрэч, у тым ліку вясновых і штогадовых сустрэч Сусветнага банку і Міжнароднага валютнага фонду. У выпадку прыняцця закон таксама распаўсюдзіцца на любыя паседжанні па лініі «G20».

Другі законапраект аб фінансавых санкцыях супраць Расеі і Беларусі афіцыйна патрабуе, каб амерыканскія фінансавыя інстытуты рабілі ўсё магчымае, каб структуры і асобы, якія належаць або кантралююцца гэтымі інстытутамі, выконвалі фінансавыя санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ адзін законапраект аб забароне абмену спецыяльных правоў запазычання Расеі і Беларусі забараняе міністэрству фінансаў ЗША любыя трансакцыі, якія ўключаюць абмен спецыяльных правоў запазычання, якія належаць Расеі ці Беларусі.

Hавiны
Прэзідэнт ЗША падпісаў закон аб ленд-лізе для Украіны. Гэта другі ленд-ліз у гісторыі
2022.05.10 09:43

Нагадаем, што 9 траўня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў законапраект аб ленд-лізе для Украіны. Ён прадугледжвае магчымасць неадкладнай пастаўкі ваеннай амуніцыі ва Украіну з адтэрмінаваннем аплаты.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў