У штодзённай справаздачы брытанскай выведкі паведамляецца, што Расея выводзіць свае падраздзяленні з Харкаўскай вобласці для рэарганізацыі і папаўнення сілаў пасля цяжкіх стратаў.
«Украінскія сілы працягваюць контратакі на поўнач ад Харкава, адбіўшы некалькі гарадоў і паселішчаў у напрамку расейскай мяжы. Прыярытэтнасць аперацыяў Расеі на Данбасе зрабіла падраздзяленні, разгорнутыя на Харкаўшчыне, уразлівымі для мабільных і вельмі матываваных украінскіх контратакоўчых сілаў», – гаворыцца ў паведамленні.
(4/6) Despite Russia’s success in encircling Kharkiv in the initial stages of the conflict, it has reportedly withdrawn units from the region to reorganise and replenish its forces following heavy losses.
— Ministry of Defence 🇬🇧 (@DefenceHQ) May 12, 2022
Паводле спецслужбаў Вялікай Брытаніі, выведзеныя з Харкаўскай вобласці сілы пасля ўзмацнення, імаверна, будуць разгорнутыя на ўсходнім беразе ракі Северскі Данец, каб прыкрываць заходні фланг аперацыі ў зоне Ізюму.
«Вывад расейскіх войскаў з Харкаўскай вобласці – маўклівае прызнанне няздольнасці Расеі захапіць ключавыя ўкраінскія гарады, дзе чакаўся абмежаваны супраціў насельніцтва», – адзначаюць у брытанскай выведцы.
Нагадаем, за апошні тыдзень ЗСУ вызвалілі шэраг населеных пунктаў Харкаўскай вобласці.
РР belsat.eu