Як пасля пажару выглядае Будслаўскі касцёл знутры


Учора, 11 траўня, гарэў галоўны каталіцкі санктуарый Беларусі ў Будславе. Больш за 7 гадзінаў спатрэбілася, каб цалкам зліквідаваць пажар. Ксёндз Дзмітрый Дубовік выклаў на сваёй старонцы ў Facebook фота, як знутры выглядае касцёл пасля пажару.

Касцёл у Будславе пасля пажару.
Фота: Дзмітрый Дубовік / Facebook
Касцёл у Будславе пасля пажару.
Фота: Дзмітрый Дубовік / Facebook

Іконы, кнігі ды іншыя каштоўнасці з касцёлу ўратаваныя, але будынак моцна пашкоджаны, а дах знішчаны. Аднаўляць беларускі Нотр-Дам будуць агульнымі намаганнямі.

У дзень пажару абвесцілі збор сродкаў на аднаўленне помніку сакральнай архітэктуры і мастацтва. Нумар рахунку: BY12BAPB30153404200100000000 у ААТ «Белаграпрамбанк». Таксама патрэбная дапамога валанцёраў на месцы.

Касцёл у Будславе пасля пажару.
Фота: Дзмітрый Дубовік / Facebook
Касцёл у Будславе пасля пажару.
Фота: Дзмітрый Дубовік / Facebook

Па факце ўзгарання касцёлу завялі справу паводле ч. 2 арт. 304 Крымінальнага кодэксу («Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі асобай, адказнай за іх выкананне»).

Касцёл у Будславе пасля пажару.
Фота: natbelographic / Telegram
Касцёл у Будславе пасля пажару.
Фота: natbelographic / Telegram
Касцёл у Будславе пасля пажару.
Фота: natbelographic / Telegram
Абноўлена
Пажар у Будславе патушаны: гарэў нацыянальны санктуарый, галоўная каталіцкая святыня Беларусі
2021.05.11 10:31

АД, belsat.eu

Стужка навінаў