Нападнік на школу ў Казані прызнаў сваю віну


Савецкі раённы суд Казані прыняў рашэнне заключэнні пад варту 19-гадовага мясцовага жыхара Ільназа Галявіева, які ўчыніў страляніну ў казанскай школе. Нападніка арыштавалі да 11 ліпеня, паведамляе INTERFAX.

Следства выступіла з хадайніцтвам аб ​​заключэнні пад варту абвінавачанага ў забойстве Ільназа Галявіева. Следчыя лічаць, што стан здароўя 19-гадовага нападніка не перашкаджае гэтаму. Хадайніцтва падтрымаў і пракурор. У сваю чаргу нападнік прызнаў сваю віну і не пярэчыў супраць арышту.

Інтэрв’ю
Страляніна ў школе ў Казані. Аповед з месца падзеяў
2021.05.11 16:16

 

11 траўня Ільназ Галявіев учыніў страляніну ў школе №175 у Казані. У выніку нападу ён забіў дзевяць асобаў, у тым ліку сем дзяцей і дзве настаўніцы. Шпіталізавалі 20 дзяцей і трох дарослых. У будынку школы нападнік здзейсніў не менш як 17 стрэлаў.

Галявіеву прызначаць псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Абноўлена
Страляніна ў школе ў Казані: загінулі мінімум 9 чалавек
2021.05.11 12:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў