«Мелі палярныя палітычныя погляды». Рабочага «Пеленгу» падазраюць у забойстве калегі з асаблівай жорсткасцю


У Менску забілі работніка прадпрыемства «Пеленг», паведамляе zerkalo.io са спасылкаю на ўласныя крыніцы.

Паводле інфармацыі «Зеркала», забітаму было 26 гадоў. Ён працаваў інжынерам-тэхнолагам. Другі ўдзельнік канфлікту – рабочы, яму за 50. Абодва – работнікі аднаго падраздзялення.

Трагедыя адбылася не менш за 5 дзён таму.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

Паводле крыніцаў «Белсату», мужчыны адзначалі дзень народзінаў аднаго з працаўнікоў «Пеленгу». Паводле нашага суразмоўцы, пасля імпрэзы меркаваны забойца і загінулы засталіся ўдвох. Дакладнай прычыны канфлікту нашая крыніца не ведае, але пацвярджае, што яны мелі палярныя палітычныя погляды. Малады чалавек, які загінуў, падтрымліваў Украіну. Рабочы «Пеленгу», якога падазраюць у забойстве, прытрымліваецца прарасейскіх поглядаў. Цяпер яго трымаюць у СІЗА, падазраюць у забойстве з асаблівай жорсткасцю.

МУС і СК пакуль не каментуюць трагедыі.

belsat.eu

Стужка навінаў