Лукашэнка заўтра ляціць у Азербайджан


Лукашэнка і Аліеў.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка накіруецца з візітам у Азербайджан. Пра гэта паведамілі ў ягонай прэс-службе.

У Азербайджане Лукашэнка правядзе дзве сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджану Ільхамам Аліевым.

14 красавіка плануецца абмеркаваць пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і напаўненне супрацы новым зместам. Бакі разгледзяць пытанні прамысловай кааперацыі, рэалізацыю праектаў у вытворчасці і пастаўках харчоў, перапрацоўвання сельскагаспадарчай прадукцыі. Закрануць супрацу ў галіне аховы здароўя, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і турыстычнай сферах.

Ільхам Аліеў стане першым замежным кіраўніком, акрамя прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, з якім пасля 9 жніўня сустрэнецца Лукашэнка. За гэты час Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі Польшчы, Нямеччыны, Францыі, Славаччыны, Аўстрыі, Літвы, Латвіі, Нідэрландаў, Эстоніі, правяла тэлефонную размову з прэм’ерам Іспаніі.

Як паведаміла Святлана Ціханоўская 9 красавіка, зараз абмяркоўваюцца яе магчымыя сустрэчы з прэзідэнтамі ЗША і Украіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў