«Разбіваў брук». У Берасці затрымалі ўдзельніка жнівеньскіх пратэстаў


Берасцейская міліцыя затрымала 21-гадовага ўдзельніка жнівеньскіх пратэстаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

«10 жніўня ў натоўпе агрэсіўна настроеных людзей на праспекце Машэрава хлопец разбіваў брук і псаваў дзяржаўную маёмасць. Ён жа заклікаў іншых удзельнікаў беспарадкаў да супраціву і ўжывання сілы ў дачыненні супрацоўнікаў», – паведамляюць у МУС.

Хлопец затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Ён падазраваны ў справе аб масавых закалотах.

Нагадаем: паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Са жніўня былі распачатыя больш за 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. Тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, больш за 33 тысячы чалавек былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Паводле розных ацэнак, ад 4 да 10 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў