У выходныя ў Беларусі чакаецца дождж і мокры снег


Сёння, 12 сакавіка, у Беларусі снег, мяцеліца, моцны парывісты вецер. Але ў выходныя надвор’е палепшыцца, паведамляе pogoda.by.

13 сакавіка ў Беларусі чакаюцца ападкі – дождж, мокры снег. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман і галалёд, на ўсходзе краіны – слабая завіруха. На асобных участках дарог – галалёдзіца. Мінімальная тэмпература паветра ўначы – ад трох градусаў марозу да двух градусаў вышэй за нуль, на ўсходзе – да -5 °C; максімальная тэмпература ўдзень будзе + 3–8 °C, на поўдні краіны тэмпература будзе павышацца да + 10 °C.

14 сакавіка на большай частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі – дождж, уначы – з мокрым снегам. Уначы і раніцаю месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах – галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы – ад двух градусаў марозу да пяці градусаў вышэй за нуль, удзень будзе + 3–10 °C, у паўднёвых раёнах месцамі да + 12 °C. Такі тэмпературны фон на 2–6 градусаў перавысіць кліматычную норму для гэтага перыяду сакавіка.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў