Як судзяць за «Е-дастаўку» сваякоў палітвязняў. «Вясна» апублікавала аўдыязапіс з суда


У студзені ў Беларусі прайшлі масавыя затрыманні, звязаныя з ініцыятывай харчовага падтрымання сем’яў палітвязняў і былых зняволеных. Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў аўдыязапіс з суда над адной з абвінавачаных у атрыманні дапамогі.

У судзе Барысаўскага раёну 9 лютага разгледзелі адміністратыўную справу супраць Аксаны Хіневіч — маці вызваленага год таму палітвязня Анатоля Хіневіча. Яе затрымалі падчас студзеньскага рэйду і аштрафавалі на 400 рублёў, пасля гэтага жанчына пакінула Беларусь, але з’явілася на суд праз відэасувязь у Viber.

Суддзя Святлана Баранава прызнала яе вінаватай у «парушэнні заканадаўства аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» (арт. 24.15 КаАП РБ) і прызначыла ёй штраф з кампенсацыяй сумы, эквівалентнай атрыманаму праз «Е-дастаўку» і ініцыятыву «INeedHelpBY», названую «экстрэмісцкім фармаваннем». За атрыманне ежы жанчыне налічылі 2854,45 рубля, у дадатак – штраф 400 рублёў.

«Вясна» апублікавала паўгадзінны запіс з суда:

Аксана Хіневіч не прызнала віны і растлумачыла, што атрымлівала дапамогу не ад арганізацыяў, а ад прыватных асобаў, знаёмых сына і неабыякавых людзей, якія вырашылі дапамагчы ёй, калі яна дасылала нумары сваіх замоваў у «Е-дастаўцы» боту праекту «INeedHelpBY».

Нягледзячы на тлумачэнні Хіневіч, ён прысудзілі штраф і «кампенсацыю» за атрыманыя прадукты, агулам 3254,45 рубля. Сакратарка суда абяцала даслаць Хіневіч рэквізіты праз Viber. Хіневіч спытала, ці не будзе лічыцца аплата штрафу «гуманітарнай дапамогай Беларусі з замежнага рахунку», але не атрымала адказу.

«Вясна» звярнула ўвагу на яшчэ два фрагменты размовы. У адным суддзя цікавілася ў Хіневіч пра тое, чаму яна цяпер у Вільні: «Вы там проста часова ў гасцях, ці як гэта разумець?» Хіневіч адказала, што гэта будзе залежаць ад вынікаў працэсу.

Таксама суддзя спытала, ці прыцягвалі Хіневіч раней да адміністратыўнай адказнасці. Тая адказала, што «прыцягвалася 24 студзеня паводле сфабрыкаванай справы». На што суддзя адказала: «Гэта лішняя інфармацыя для суда».

Рэпартаж
Праваабаронцы: Студзеньскі хапун – «новае дно». Але падтрымку рэпрэсаваных не спыняць
2024.02.10 09:04

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў