Карыкатуры на вядомых палітыкаў і не толькі. Галоўнае карнавальнае шэсце Нямеччыны


12 лютага ў Нямеччыне адзначаюць «ружовы панядзелак» (ням. Rosenmontag), адзін з апошніх дзён карнавальнага сезону. У цэнтры Дусэльдорфу адбылося штогадовае шэсце, у рамках якога ўдзельнікі карнавалу правезлі па вуліцах гораду сатырычныя павозкі з фігурамі палітыкаў і выявамі міжнародных падзеяў, якія высмейваюць кіраўнікоў дзяржаваў і нагадваюць пра войны ва Украіне і Ізраілі. Паглядзіце, як гэта было.

Выява Доналда Трампа са сцягам ЗША, выразаным у форме нацысцкай свастыкі, на традыцыйным карнавальным парадзе «Rosenmontag» у Дусэльдорфе, Нямеччына. 12 лютага 2024 года.
Фота: Martin Meissne / AP Photo / East News
Выявы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла на карнавале «Rosenmontag» у Дусэльдорфе, Нямеччына. 12 лютага 2024 года.
Фота: Thilo Schmuelgen / Reuters / Forum
Выява адлюстроўвае канфлікт паміж Ізраілем і палестынскай ісламісцкай групоўкай «Хамас» на карнавальным шэсці «Rosenmontag» у Дусэльдорфе, Нямеччына. 12 лютага 2024 года.
Фота: Thilo Schmuelgen / Reuters / Forum
Выява адлюстроўвае нямецкую ультраправую партыю «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) на карнавальным шэсці «Rosenmontag» у Дусэльдорфе, Нямеччына. 12 лютага 2024 года.
Фота: Thilo Schmuelgen / Reuters / Forum
Выява былога прэзідэнта ЗША і кандыдата на прэзідэнцтва ад Рэспубліканскай партыі Доналда Трампа і ўкраінскага вайскоўца на карнавале «Rosenmontag» у Дусэльдорфе, Нямеччына. 12 лютага 2024 года.
Фота: Thilo Schmuelgen / Reuters / Forum
Выява канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца з дзіркай у галаве і подпісам «Hohlaf Scholz» (ад ням. hohl – пусты, дуплісты) на традыцыйным карнавальным парадзе «Rosenmontag» у Дусэльдорфе, Нямеччына. 12 лютага 2024 года.
Фота: Thilo Schmuelgen / Reuters / Forum
Выява прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які пажырае Украіну, падчас карнавалу «Rosenmontag» у Дусэльдорфе, Нямеччына. 12 лютага 2024 года.
Фота: Martin Meissne / AP Photo / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў