Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за содні зарэгістравалі 8783 новыя выпадкі інфікавання COVID-19.
Калі арыентавацца на афіцыйную статыстыку, то гэта высокі паказнік за ўвесь час эпідэміі ў Беларусі. Прычым у лютым ковідны рэкорд абнаўляецца ў краіне рэгулярна.
Агулам, паводле ўладаў, з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 823 045 выпадкаў каронавірусу. З хворых ачуняў 808 784 пацыенты.
За содні зафіксаваныя 16 смерцяў пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй.
Агулам з пачатку пандэміі ад COVID-19 памерлі 6237 асобаў, сцвярджае Міністэрства аховы здароўя.
РР belsat.eu