Аляксандра Герасіменя, трохразовая алімпійская прызёрка, чэмпіёнка Еўропы і свету, старшыня Беларускага фонду спартовай салідарнасці ў эфіры «Белсату» распавяла пра адкрыты ліст, які яна напісала Лукашэнку.
Аляксандра Герасіменя ў адкрытым лісце да Лукашэнкі нагадала, што 9 лютага споўнілася паўгода з моманту прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. З гэтай нагоды яна нагадала, што Лукашэнка прайграў выбары, але не знайшоў у сабе сілы і смеласці прызнаць паразу і сысці з годнасцю, як гэта прынята ў спорце. Трохразовая алімпійская прызёрка, чэмпіёнка Еўропы і свету, старшыня Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандра Герасіменя напісала пра спадзяванне, што на сходзе, арганізаваным Лукашэнкам, беларускі народ пачуе ад яго доўгачаканыя словы – «Я сыходжу». У эфіры «Белсату» Аляксандра распавяла навошта напісала гэты ліст.
«Канечне, гэта проста фантастыка, што маё жаданне і жаданне мільёнаў беларусаў, што на гэтым сходзе прагучаць доўгачаканыя два слова. Я проста хацела выказаць тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, тое, што адбывалася апошнія паўгода і думкі тых людзей, якія салідарныя са мной і падпісваюцца пад тымі словамі, якія я выказала ў лісце. Мэта: данесці да тых, хто не зразумеў, што мы не збіраемся здавацца, а тыя, хто вінаватыя – павінныя быць пакараныя і яны абавязкова будуць пакараныя», – адзначыла Аляксандра Герасіменя ў эфіры «Белсату»
СК belsat.eu