З Анжалікі Агурбаш спаганяюць праз суд 82 тысячы долараў – за футры «Белкаапсаюзу»


Рахунак на суму 6,1 млн расейскіх рублёў (амаль 82 тыс долараў) выставіла спявачцы Анжаліцы Агурбаш федэральная служба судовых прыставаў РФ. Гэта вынікае з квітанцыі, якая з’явілася ў базе на сайце ведамства. Грошы са спявачкі спаганяюць на падставе рашэння Эканамічнага суду Менску ў так званай «справе аб футрах», піша news.zerkalo.io.

Суд абавязаў Анжаліку Агурбаш вярнуць кампаніі «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюзу» 49 адзінак тавару, які яна павінна была прадаць у Маскве і атрымаць камісійныя. Гэта, у асноўным, футры, а таксама шалікі, шапкі, камізэлькі ды іншыя вырабы.

Першае рашэнне ў «справе аб футрах» было прынятае яшчэ ў чэрвені 2021 году. У судзе сцвярджалася, што Анжаліка Агурбаш у 2018 годзе заключыла з прадпрыемствам дамову аб рэалізацыі тавару і да чэрвеня 2020 году павінна была пералічыць грошы за прададзеныя футравыя вырабы або вярнуць тавар. Аднак ні таго, ні другога не зрабіла.

Суд стаў на бок кампаніі. Расейскія судовыя прыставы першапачаткова налічылі спявачцы больш за 197,9 тыс расейскіх рублёў (каля 2,7 тысячы долараў). Цяпер жа вырашылі спагнаць асноўны кошт тавару.

Белсат Zoom
Анжаліка Агурбаш: Я не звярталася да Пуціна!
2021.07.05 23:05

Паміж Расеяй і Беларуссю дзейнічае пагадненне аб прызнанні актаў арбітражных судоў. Яны выконваюцца ў такім жа парадку, што і рашэнні сваёй дзяржавы.

Нагадаем, у дачыненні Анжалікі Агурбаш у Беларусі была распачатая крымінальная справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі і распальванне варожасці, за якую прадугледжваецца да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
Беларускія ўлады завялі крымінальныя справы супраць Анжалікі Агурбаш і абвесцілі яе ў вышук
2021.07.02 19:05

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў