ByPol распрацаваў уласную сістэму распазнавання твараў


ByPol заявіў пра стварэнне ўласнай сістэмы распазнавання твараў на падставе базаў звестак МУС, узламаных кіберпартызанамі.

«Цяпер у нашым распараджэнні ёсць магутны інструмент для ідэнтыфікацыі карнікаў і іншых памагатых злачыннага рэжыму, якія бралі ўдзел у здзяйсненні злачынстваў супраць беларускага народу», – гаворыцца ў паведамленні ByPol пра стварэнне сістэмы.

Артыкулы
Фальшывы «ByPol» стаў рассылаць адрасы «закладак». Сапраўдны папярэдзіў аб правакацыі
2021.12.29 16:09

Сябры ініцыятывы звяртаюцца да ўсіх беларусаў з просьбаю дасылаць у тэлеграм-акаўнт @infobypol фота- і відэаматэрыялы, на якіх ёсць «моманты злачынстваў карнікаў і іхныя твары, нават і ў балаклавах». Гэта дапаможа ідэнтыфікаваць як мага больш тых, хто чыніў рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.

У якасці прыкладу працы сістэмы ByPol прыводзіць відэа з распазнаваннем твараў вайскоўцаў, якія паляцелі як міратворцы ў Казахстан.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў