{movie}Забойства журналіста ў Нальчыку.|left|7921{/movie}Следчы камітэт Кабардзіна-Балкарыі наўпрост звязвае забойства журналіста Казбека Гекіева з ягонаю прафесійнаю дзейнасцю. Паводле сведак, забойцы падышлі да журналіста на вуліцы і перад тым, як застрэліць яго, удакладнілі, ці сапраўды ён тэлевядоўца.
«Стрэлы былі зробленыя з пераробленай агнястрэльнай зброі. Стрэлаў было не менш за тры», – заявіў Алім Бабаеў, прадстаўнік Следчага камітэту ў Нальчыку.
«Ён выйшаў з працы, і за вуглом сустрэў знаёмую дзяўчыну, пачаў размаўляць. Яна нахілілася паправіць абутак, і тут з машыны выйшлі двое мужчынаў. Яны падышлі да Казбека, дзяўчына не надала гэтаму значэння і адышла, бо думала, што сябры. Нібыта чула, як яго запыталі: ты тэлевядоўца Казбек Гекіеў? Яна пачула «так». І тут яны выстралілі з аўтамата», – гаворыць адна з жанчын, што была непадалёк.
Паводле калегаў забітага журналіста, Казбек Гекіеў працаваў выключна вядоўцам навінаў ды не вёў уласных расследаванняў або палітычных праграмаў.
Зміцер Ягораў
belsat.eu