Прычынаю голаду стала сёлетняя засуха. Жыцці трох мільёнаў чалавек пад пагрозаю.
У паўднёва-заходнім рэгіёне краіны Бай у выніку засухі цягам апошніх двух дзён памерлі каля 110 чалавек. Пра гэта са спасылкай на прэм’ер-міністра краіны Хасана Алі Хайрэ падае BBC.
Дакладная колькасць ахвяраў сёлетняй засухі, якая прывяла да голаду і эпідэміяў, усцяж невядомая.
На сёння голад пагражае амаль тром мільёнам самалійцаў.
Самалійскія медыі падаюць пра дзясяткі смерцяў з-за халеры ў горадзе Аўдынле (Awdinle, таксама ў рэгіёне Бай). Захворванне распаўсюджваюцца праз недахоп чыстай пітной вады.
Прэзідэнт Самалі Махамед Абдулахі абвесціў засуху нацыянальным бедствам.
ДД