11-гадовая дзяўчынка загінула ў купальні, заладоўваючы тэлефон


У Менскай вобласці загінула 11-гадовая дзяўчынка, якая ў ваннай заладоўвала мабільны тэлефон. 11 студзеня бацька знайшоў дзяўчынку нежывую, паведамляе прэсавая служба Следчага камітэту.

Пры гэтым у купальні знайшлі падлучаны да электрычнай разеткі падаўжальнік з падлучанай зараднай прыладай і мабільным тэлефонам.

Па факце смерці 11-гадовай дзяўчынкі распачата правяранне. Галоўнай версіяй здарэння называецца грэбаванне правіламі бяспекі.

Аб’ектыў
Пасля сустрэчы з міліцыянтамі ў жанчыны хімічны апёк вачэй
2020.01.12 22:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў