ЗША дапамогуць Украіне ўзмацніць бяспеку на мяжы з Беларуссю і Расеяй


Злучаныя Штаты Амерыкі ў 2022 годзе выдзеляць 20 мільёнаў долараў на рэалізацыю праекту па ўзмацненні бяспекі мяжы Украіны з Беларуссю і Расеяй. 10 снежня быў падпісаны адпаведны план супольных дзеянняў, піша «Радыё Свабода».

Праект стартуе са студзеня 2022 году. Як паведаміла прадстаўніца Амбасады ЗША ва Украіне Сара Лангенкамп, будзе выдзеленая тэхнічная дапамога, накіраваная на павелічэнне эфектыўнасці падраздзяленняў, якія ахоўваюць мяжу на паўночным і ўсходнім кірунках, а таксама для супрацьдзеяння магчымым пагрозам, скіраваным супраць нацыянальнай бяспекі Украіны.

У рамках праекту Дзяржаўная памежная служба Украіны атрымае беспілотныя авіяцыйныя сістэмы, спецыяльны транспарт, сродкі відэаманіторынгу, сувязі і экіпаванне.

Міністр унутраных справаў Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што Украіна цягам бліжэйшых двух гадоў завершыць уладкаванне мяжы з Беларуссю і Расеяй. Міністр анансаваў, што ў 2022 годзе пачнецца «вялікае будаўніцтва мяжы».

«Гэта і інжынерныя збудаванні, выкананыя спецыялістамі, і ўвогуле інтэлектуальная мяжа, якая дазволіць памежнікам на 100 адсоткаў кантраляваць мяжу нашай краіны», – паведаміў Манастырскі.

Hавiны
Украіна распачала спецаперацыю для ўмацавання мяжы з Беларуссю
2021.11.24 13:13

Напрыканцы лістапада Украіна распачала спецаперацыю па ўзмацненні аховы мяжы, каб перадухіліць магчымыя спробы мігрантаў прарвацца з тэрыторыі Беларусі.

Таксама раней Кіеў абвяшчаў пра пачатак аперацыі «Сцяна», які прадугледжвае ўсталяванне адмысловых інжынерных збудаванняў на мяжы з Расеяй і Беларуссю. На мяжы з Беларуссю ўжо распачалі нацягваць калючы дрот і металічныя сеткі, паведамляла раней Дзяржаўная памежная служба Украіны.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў