Памежная ахова Польшчы зноў паведамляе пра спробу сілавога фарсавання мяжы мігрантамі


Польшча заяўляе, што група мігрантаў зноў спрабавала перайсці мяжу ў раёне вёскі Чарэмха.

У пятніцу 10 снежня на ўчастку, які ахоўваецца атрадам Памежнай службы ў Чарэмшы 28 мігрантаў прадпрынялі спробу сілавога фарсавання беларуска-польскай мяжы.

Агулам за 10 снежня трапіць у Польшчу спрабаваў 41 замежнік. Памежная ахова выдала 10 пастаноў аб неабходнасці пакінуць тэрыторыю Польшчы.

Hавiны
Мігранты напалі на польскіх памежнікаў на двух участках мяжы з Беларуссю
2021.12.09 12:42

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў