Крым ваш і рост коштаў на запалкі. Падсумаванне тыдня ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu сочыць за навінамі і малюе самыя рэзанансныя і абсурдныя падзеі апошніх дзён.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю Дзмітрыю Кісялёву 30 лістапада прызнаў акупаваны Расеяй украінскі Крым «дэ-факта і дэ-юрэ» расейскім і расказаў, што збіраецца прыехаць у Крым, а таксама заявіў, што прапаноўвае Уладзіміру Пуціну вярнуць у Беларусь ядравую зброю.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Беларусь увяла харчовае эмбарга расейскага ўзору. Сыр, мяса, садавіна, гародніна, арэхі і шмат іншых тавараў – нават соль. Усё гэта стане менш дасяжнае для беларусаў з Новага года паводле пастановы № 700 Савету Міністраў, якая забараняе ўвоз у Беларусь харчовых тавараў з Захаду.

Hавiны
Досвед харчовага эмбарга: як контрсанкцыі ўводзіла Расея і да чаго гэта прывяло
2021.12.08 19:42
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Што калі заўтра вайна? Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад міратворчай рыторыкі і даў зразумець, што гатовы падтрымаць Расею ў выпадку вайны.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Масавыя звальненні нелаяльных працаўнікоў працягваюцца ўжо некалькі месяцаў. Кадравыя чысткі ідуць па ўсёй краіне і звязаныя не толькі з удзелам у пратэстах, могуць звольніць і за подпіс у падтрыманне леташніх кандыдатаў на прэзідэнцтва.

Hавiны
Новая пасада дзеля зачысткі? Як КДБ звальняе людзей на «Беларуснафце»
2021.11.26 15:50
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Да новага году ў Беларусі могуць вырасці кошты на запалкі, вытворцам дазволена падняць кошты, але не больш чым на 9 %.

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў