У Міжземным моры загінуў беларус: разбіўся на лодцы аб скалы


Цела пажылога беларуса ратаўнікі знайшлі каля выспы Карчэлі на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Сардыніі. Мужчына ў лодцы разбіўся аб прыбярэжныя скалы, паведамляе італьянскае выданне «L’Unione Sarda».

Месца крушэння на пабярэжжы Сардыніі. Крыніца фота: unionesarda.it

Як піша выданне, трагедыя здарылася 4 лістапада. Мужчына званіў у берагавую ахову і адчайна прасіў паратунку. На пошукі лодкі з беларусам былі накіраваныя верталёты. Адначасова ратаўнікі спрабавалі зноў звязацца з мужчынам па тэлефоне, але сувязь была ўжо згубленая.

Паводле адной з версіяў, прычынай трагедыі магло быць рэзкае пагаршэнне ўмоваў надворʼя.

Рэшткі лодкі ратаўнікі знайшлі толькі на наступны дзень каля выспы Карчэлі. Цела з мора дасталі вадалазы. Італьянская пракуратура займаецца расследаваннем здарэння.

Прозвішча загінулага не паведамляецца.

Hавiны
МЗС пацвердзіла інфармацыю пра забойства беларускага дальнабойніка ў Нідэрландах
2023.11.10 21:47

Зміцер Міраш belsat.eu 

Стужка навінаў