Краязнаўцу Ігара Хмару асудзілі на «хатнюю хімію», вызвалілі ў зале суда


Журналіста і краязнаўцу Ігара Хмару затрымалі ўвечары 2 жніўня. Сукамернік пасля расказаў праваабаронцам, што Хмару затрымалі за размову на беларускай мове на вуліцы. Але судзілі яго паводле артыкулу за пратэсты. Праваабарончы цэнтр «Вясна» піша, што Хмару асудзілі 11 кастрычніка на два з паловай года «хатняй хіміі».

Краязнавец, экскурсавод і журналіст Ігар Хмара.
Фота: Ігар Хмара / Facebook

Суддзя Таццяна Пірожнікава ў судзе Маскоўскага раёну Менску 11 кастрычніка прызнала Ігара Хмару вінаватым і паводле арт. 342 КК РБ («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») асудзіла на два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Хмару вызвалілі ў зале суда.

Больш за тры месяцы Хмара правёў у няволі – яго па затрыманні змясцілі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 35 асобаў. Цяпер іх больш як 1400
2022.11.10 18:49

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў