МУС ладзіць маштабныя вучэнні дзеля супрацьстаяння плану «Перамога»


МУС паведамляе, што вучэнні міліцыянтаў у Гомельскай вобласці абумоўленыя «ўскладненнем вайскова-палітычнага становішча». Сілавікі бачаць пагрозу ў плане «ByPol» «Перамога».

Вучэнні міліцыянтаў. Скрыншот відэа МУС. Крыніца: Прэсавая служба МУС / Telegram

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі канкрэтызавала сітуацыю з вучэннямі ў Ельску Гомельскай вобласці. На працягу некалькіх дзён міліцыянты разам з вайскоўцамі і мясцовымі ўладамі ладзяць тактычна-спецыяльныя вучэнні для пошуку і знішчэння магчымых дыверсійна-разведвальных групаў і незаконных узброеных фармаванняў.

«Сітуацыю яшчэ больш абвастраюць дэструктыўна настроеныя асобы, якія цяпер за межамі краіны. Яны заклікаюць да падрыўной дзейнасці ў адносінах да нашай дзяржавы, ажно да ўчынення актаў тэрарызму. У тым ліку ў межах так званага плану «Перамога» акцэнтуецца ўвага на падрыхтоўцы ўзброеных фармаванняў, задачы якіх звязаныя з наўпроставай пагрозай нацыянальнай бяспецы», – гаворыцца ў паведамленні МУС.

Міліцыянты не толькі вучацца адпрацоўваць ахоўныя захады, але і бяруць удзел у «контртэрарыстычнай аперацыі».

Hавiны
Паглядзіце, як беларускія міліцыянты адпрацоўваюць барацьбу з дыверсантамі
2022.10.11 17:13

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў