У Ельску Гомельскай вобласці адбываюцца вучэнні Міністэрства ўнутраных справаў. Сілавікі адпрацоўваюць барацьбу з дыверсантамі, якія напалі на мясцовасць.
Міліцыянты разам з прадстаўнікамі сілавога блоку і органаў мясцовай улады навучаюцца ваяваць. У Ельску на Гомельшчыне пачаліся адмысловыя вучэнні, падчас якіх працаўнікі МУС адпрацоўваюць практычныя захады пры нападзе дыверсійна-разведвальных групаў і ўзброеных фармаванняў на мясцовасць.
Міліцыянты не толькі вучацца адпрацоўваць ахоўныя захады, але і бяруць удзел у «контртэрарыстычнай аперацыі».
Алена Аляксандрава belsat.eu