Затрыманы дызайнер Анатоль Лазар


Паводле радыё «Свабода», дызайнер, рэкламіст і выдавец Анатоль Лазар цяпер утрымліваецца ў ЦІПе. Аб прычынах затрымання нічога не паведамляецца.

Вядома, што адбыўся ператрус, у дызайнера забралі кампʼютар і тэлефон. Цяпер Лазар у ізалятары. Чакаецца, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак.

Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псеўданімам Wiecier Mechaniczny, – сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў», быў партнёрам і кіраўніком менскай студыі рэкламы і дызайну «Адліга».

Анатоля Лазара ўжо затрымлівалі ў студзені 2021 года, калі адбываліся арышты кнігавыдаўцоў.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў