Спікер паветраных сілаў ЗСУ: Беларускія партызаны надзвычай добра дапамагаюць Украіне


Украінскія збройныя сілы разлічваюць на падтрыманне беларускіх партызанаў. Пра гэта ў эфіры ранішняй «Студыі «Белсат» 11 жніўня заявіў спікер камандавання паветраных сілаў ЗСУ Юрый Ігнат, каментуючы інфармацыю пра выбухі на вайсковым аэрадроме «Зябраўка» каля Гомля.

«Мы ведаем, што яны надзвычай добрыя, разумныя і кемлівыя людзі, якія ўжо надзвычай добра дапамагаюць нашай дзяржаве, Збройным сілам Украіны. І мы толькі дзякуем братняму беларускаму народу, які дапаможа Украіне перамагчы акупантаў і выгнаць іх з нашай зямлі. І з вашай таксама», – адзначыў Юрый Ігнат.

Тым не менш, заявіў спікер, пакуль адносна сітуацыі ў Зябраўцы варта давяраць афіцыйнай інфармацыі Міністэрства абароны Украіны, як і ў выпадку са знішчэннем расейскіх самалётаў у крымскай Навафёдараўцы.

Абноўлена
На аэрадроме каля Гомля былі чуваць выбухі. Адчувалася выбуховая хваля
2022.08.11 08:26

Беларускія тэлеграм-каналы паведамілі, што ў ноч на 11 жніўня ў раёне аэрадрому «Зябраўка» былі заўважныя выбухі і выбліскі. Таксама адчувалася ўдарная хваля.

У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што «10 жніўня каля 23:00 падчас кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасля праведзенай замены рухавіка адбылося яе ўзгаранне». Пацярпелых няма.

Аналітыка
Атака на авіябазу ў Крыме: чым нанеслі ўдар і што гэта значыць
2022.08.11 08:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў