Тры спецэфіры «Белсату» ўнесеныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў


Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў тры відэаролікі са спецэфірамі нашага тэлеканалу «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Адпаведная інфармацыя з’явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Гаворка ідзе пра спецэфіры ад 30 траўня, 1 і 10 чэрвеня 2022 года, прысвечаныя вайне ва Украіне. Відэа гэтых эфіраў былі апублікаваныя на нашым YouTube-канале пад назвамі:

  • «Расея перагрупуе войскі і рыхтуецца да атакі. ЗСУ выбілі ворага з Мікалаеўкі, Херсонскай вобласці»;
  • «Расея запусціла вучэнні з ракетнымі ядзернымі сіламі. У Маскве пачаліся аблавы на прызыўнікоў»;
  • «Акупанты прасоўваюцца да Славянску. Нямеччына павялічыла імпарт з Расеi на 60 % / Вайна ва Украіне».

Застаецца незразумелым, навошта ўлады прызнаюць экстрэмісцкімі асобныя ролікі нашага тэлеканалу, улічваючы, што «Белсат» і так ужо двойчы абвяшчалі «экстрэмістам». Нагадаем, 27 ліпеня 2021 года матэрыялы «Белсату» прызналі «экстрэмісцкімі», а 3 лістапада «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі неакрэсленую групу грамадзянаў, «аб’яднаных з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў «Белсату».

Аналітыка
«Крупкі», пошукі дзяўчат «для сяброўства» і канал ГУБАЗіКу. Што прызналі экстрэмісцкім у чэрвені
2022.07.04 19:59

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў