Рэдактар аршанскага сайта orsha.eu Ігар Казмярчак выйшаў з ІЧУ пасля 72 гадзінаў пасля затрымання, паведамляе ПЦ «Вясна».
Раніцай 8 ліпеня ў Казмерчака адбыўся ператрус, у яго забралі ноутбук і тэлефон, а потым павезлі на допыт. Рэдактар быў затрыманы на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы паводле арт. 341 КК РБ нібыта за псаванне гарадскіх збудаванняў надпісамі палітычнага зместу. Пра якія аб’екты гарадской інфраструктуры вядзецца гаворка – невядома.
ІІ belsat.eu