«Прыйшлі беларускія сілавікі і збілі нас». Кубінскія мігранты захраслі ў лясах Беларусі


Група з шасці кубінцаў захрасла на мяжы паміж Беларуссю і Польшчай на некалькі дзён, без належнага адзення і ежы. Пра гэта паведамляе выданне OnCuba.

Кубінскія мігранты ў Беларусі.
Фота: oncubanews.com

Спачатку кубінцы, паводле іх словаў, знаходзіліся ў Расеі, але, баючыся аблаваў з боку расейскай паліцыі на нелегальных мігрантаў, перабраліся ў Беларусь. Ім паабяцалі дапамагчы перасекчы мяжу з краінамі Еўразвязу, верагодна, за грошы. Яны здолелі незаконна заехаць у Польшчу, але машына, якая павінна была іх чакаць, не прыехала, і ім прыйшлося выйсці шукаць ежу і ваду. Тады іх схапіла паліцыя і вярнула ў лес. Ім давялося вярнуцца ў Беларусь. Але цяпер іх «не адпускаюць нас ні ў той, ні ў іншы бок».

Hавiны
Пара тысяч долараў або турма і дэпартацыя. Што пагражае за дапамогу «нелегалам»
2023.05.29 12:04

«Мы толькі просім, каб нас выпусцілі адсюль. Мы заехалі ў Беларусь легальна. Мы просім дапамогі ў міжнародных арганізацыяў і амбасады Кубы. Калі ласка, выратуйце нас», – моліць адна з мігрантак Марыя Эстэр Малінэр Карэоса.

Апошні раз мігранты знаходзіліся ў Беларусі паміж населенымі пунктамі Малая Апака і Казімірава ў Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці. Іх цяперашняе месцазнаходжанне невядома. Вярнуцца ў Менск, каб трапіць назад у Расею ім таксама не дазваляюць.

«Мы восем дзён бадзяемся па гэтай «нічыйнай зямлі», нас не адпускаюць ні ў той, ні ў іншы бок, некалькі разоў білі, у тым ліку жанчын», – адзначае мігрант Ясмані Леанарда Перэс.

Марыя Эстэр больш не можа хадзіць. Яе ногі распухлі, у тым ліку ад укусаў казурак:

«Але мінулай ноччу прыйшлі беларускія сілавікі ў капюшонах і зноўку збілі нас. Калі яны ўбачылі, што я не магу ўстаць, яны схапілі мяне за валасы і шпурнулі, як ляльку».

Запасы ежы ў мігрантаў скончыліся, яны елі толькі «рачную ваду і тое, што мы знаходзім, што пакінулі іншыя мігранты». Частку прыпасаў ім далі і прытулілі ў сваіх намётах мігранты з Пакістану, Індыі і Сірыі.

За чэрвень мігранты ўжо чатыры разы закідвалі польскіх памежнікаў камянямі з тэрыторыі Беларусі. Апошні такі выпадак здарыўся недалёка ад месца знаходжання кубінскіх мігрантаў – на ўчастку заставы ў Белавежы, калі група з 22 мігрантаў збіралася перайсці мяжу. Гэтым разам у патрульным аўтамабілі камянямі выбілі шыбы.

Hавiны
На беларускай мяжы мігранты камянямі разбілі вокны ў машыне польскіх памежнікаў
2023.06.09 17:29

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў