З ліпеня «Белпошта» прыбрала з падпіснога каталогу газету «Новы час», цяпер выданне нельга выпісаць і атрымаць поштаю.
Аднак работнікі рэдакцыі пастанавілі самастойна займацца дастаўкаю папяровай версіі газеты. Цяпер яны складаюць спіс.
Калі вы былі падпісаныя ці маеце на думцы атрымліваць папяровую версію «Новага часу», напішыце ў рэдакцыю.
Падпісацца на папяровую версію можна праз чат-бот.
Пазначайце, калі ласка:
Прозвішча, імя, імя па бацьку
Адрас (мясцовасць, паштовы індэкс, вуліца, дом, кватэра)
Нумар для сувязі
За навінамі «НЧ» можаце сачыць у Telegram, Facebook, Instagram, «УКантакце» і Twitter.
Падтрымаць выданне фінансава можна праз збор.
МГМ, belsat.eu