У ЕЗ заявілі, што чацвёрты пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі прымуць «найбліжэйшымі тыднямі»


Еўразвяз завяршае рыхтаванне чацвёртага пакету санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. Пра гэта заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жузэп Бурэль, паведамляе DW.

«У Беларусі рэжым працягвае рэпрэсіі і запалохванне сваіх грамадзянаў. Цяпер ён пераследуе і польскую суполку. Мы працуем над наступным пакетам санкцыяў, які, я спадзяюся, будзе прыняты найбліжэйшымі тыднямі», – адзначыў Бурэль пасля паседжання Рады ЕЗ у замежных справах.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі дадаў, што ў чацвёртым пакеце будзе ўлічана «ўсё, што адбываецца ў краіне», уключаючы пераслед польскай меншасці.

Пра рыхтаванне чацвёртага пакету санкцыяў у дачыненні рэжыму Лукашэнкі Бурэль заявіў яшчэ ў лютым. У пачатку красавіка дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных пытаннях Франак Вячорка паведаміў, што краіны Еўразвязу падалі свае прапановы адносна чацвёртага пакету санкцыяў, і да канца месяца санкцыі могуць быць абвешчаныя. Паводле Вячоркі, гаворка ішла пра 197 прозвішчаў і некалькі дзясяткаў кампаніяў. Аднак у красавіку санкцыі так і не былі зацверджаныя. Потым чакалася, што чацвёрты пакет санкцыяў будзе прыняты 10 траўня на паседжанні Рады Еўразвязу, аднак на мінулым тыдні медыі паведамілі, што санкцыі зацвердзяць не раней за чэрвень.

Абноўлена
Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі
2020.12.17 15:33

Нагадаем, першы санкцыйны пакет быў прыняты ЕЗ 2 кастрычніка, туды трапілі 40 прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Другі пакет прынялі 6 лістапада – тады абмежаванні былі ўведзеныя асабіста супраць Аляксандра Лукашэнкі, а таксама 14 высокапастаўленых чыноўнікаў. Трэці пакет санкцыяў быў зацверджаны 17 снежня: пад абмежаванні трапілі яшчэ 29 фізічных асобаў і 7 юрыдычных.

Hавiны
Святлана Ціханоўская перадала прадстаўнікам ЕЗ імёны людзей, якіх варта ўключыць у санкцыяныя спісы
2021.01.31 17:12

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў