Полацкага навукоўца Ігара Бортніка арыштавалі яшчэ на 13 содняў


Работніка Полацкага гістарычна-культурнага музею-запаведніку Ігара Бортніка не выпусцілі пасля 10 содняў арышту і асудзілі другі раз запар – цяпер на 13 содняў, паведамляюць праваабаронцы. Ён мусіў выйсці на волю 8 красавіка.

Ігар Бортнік.
Фота: Igor Bortnik / Facebook

Вядома, што супраць яго распачатая новая адміністратыўная справа за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». Першы тэрмін ён адбыў нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі».

Раней, пасля першых содняў, у Наваполацкі гарадскі аддзел міліцыі прыходзіла маці Ігара Бортніка, дзе ёй сказалі, што «Ігар там застаўся надоўга», паведамляла выданне «Позірк».

Перадачаў для Ігара Бортніка ўвесь гэты час не прымалі. Ён павінен праходзіць «доўгую і складаную рэабілітацыю пасля не вельмі ўдалай аперацыі», паведамляе крыніца.

Ігара Бортніка затрымалі на працоўным месцы 29 сакавіка і вывелі з будынку ў кайданках. Пасля ў ягонай кватэры супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі ператрус, яна была разгромленая. Разам з Ігарам Бортнікам 29 і 30 сакавіка былі затрыманыя больш за 10 жыхароў Полацку і Наваполацку. Паведамлялася, што тром работнікам Полацкага гістарычна-культурнага музею-запаведніку прызначылі 15 содняў. Гэта былая дырэктарка музею Тамара Джумантаева, фатограф Кірыл Смалякоў і электрык установы.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў