Дзяржпагранкамітэт Беларусі паведамляе, што выезду з краіны на межах з Літвой, Латвіяй, Украінай і Польшчай чакаюць амаль 1,9 тысяч грузавікоў.
Самая вялікая чарга ўтварылася на беларуска-літоўскай мяжы на пункце «Каменны Лог». Там выезду чакаюць больш за 490 вялікагрузаў. На пункце «Катлоўка» стаяць больш за 270 фур, 250 машын у пункце «Прывалка» і 230 – у «Беняконі».
На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брузгі» стаяць амаль 160 грузавікоў. Больш за 150 фур чакаюць у «Казловічах» і 90 – у «Бераставіцы».
На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску «Грыгароўшчына» стаяць больш за 170 машын, каля 30 фур чакаюць у «Урбанах».
Таксама невялікая чарга ўтварылася на адным з пунктаў на выезд ва Украіну: у «Новай Гуце» у чарзе больш за 60 фур.
АД, belsat.eu