Пачынаецца суд над былою старшынёй незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольгай Брыцікавай


Віцебскі абласны суд у закрытым рэжыме 11 сакавіка пачынае судзіць былую старшыню незалежнага прафсаюзу «Нафтан», палітзняволеную Вольгу Брыцікаву. Яе вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), піша «Вясна».

Былая старшыня незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Вольга Брыцікава.
Фота: gazetaby.com

Справу будзе весці суддзя Галіна Бондал, вядомая прысудамі некаторым палітычным вязням, адзначаюць праваабаронцы «Вясны».

Вольгу Брыцікаву затрымалі ў жніўні 2023 года.

«Спачатку з’явілася інфармацыя, што яе вінавацяць у “закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі”. Разам з Вольгаю затрымалі і палітзняволенага Аляксандра Кухаронка, аднаго з першых работнікаў “Нафтану”, якія падтрымалі страйк на прадпрыемстве», – піша «Вясна».

Вольга Брыцікава адпрацавала на «Нафтане» 16 гадоў. Была звольненая праз выказванне сваёй пазіцыі. Вольгу шмат разоў затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. У 2022 годзе яна правяла ў зняволенні 105 содняў, з іх 75 запар.

Пасля выбараў 2020 года на «Нафтане» прайшлі масавыя чысткі кадраў, бо шмат якія працаўнікі не пагадзіліся з вынікамі выбараў і асудзілі гвалт сілавікоў.

Hавiны
Пасля выбуху на БАМе з «Нафтану» звольнілі ад 30 да 60 чалавек – «Наша Ніва»
2024.03.10 18:54

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў