У Менску былому актору Тэатру імя Горкага міліцыянты зламалі тры рабрыны


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што 6 сакавіка ў Менску быў затрыманы Арсень Сячко, былы актор Тэатру імя Горкага.

Арсень Сячко.
Фота: spring96.org

Увечары а 20:00, праходзячы каля свайго дому, хлопец заўважыў, як міліцыянты затрымліваюць падпітых мужчынаў, і зрабіў заўвагу. За гэта Арсеня таксама затрымалі, склалі пратакол за пікетаванне паводле арт. 24.23 КаАП.

Маладзёна моцна збілі ў Фрунзенскім РУУСе. 7 сакавіка суддзя Дзмітрый Лукашэвіч, не зважаючы на кепскі стан здароўя і просьбу даць штраф, асудзіў Арсеня да 13 содняў арышту. Але ў ізалятар хлопец не трапіў: медык у ІЧУ адмовілася прыняць яго праз зламаныя тры рабрыны.

Сячка шпіталізавалі ў шпіталь. Учора дактары былі вымушаныя зрабіць пракол лёгкага, бо там пачала збірацца вадкасць.

Пасля выпіскі Арсень мусіць адбыць адміністратыўны арышт.

Hавiны
Як сілавікі беспакарана забіваюць беларусаў: кажуць пра суіцыды і хваробы, садзяць сведкаў
2022.01.03 19:09

РР belsat.eu

Стужка навінаў