Пачалі судзіць палітзняволенага экс-пракурора Бабака


У Менскім гарадскім судзе распачалі разгляд справы палітвязня, былога памочніка пракурора Першамайскага раёну сталіцы Яўгена Бабака. Працэс над ім зрабілі закрытым, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Графіка з праекту «Жыве». На выяве – Яўген Бабак. Крыніца: Белсат

Яўгена Бабака, былога памочніка пракурора Першамайскага раёну сталіцы дзевяць месяцаў утрымліваюць пад вартай. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 («Групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак») і ч. 1 арт. 130 («Распальванне варожасці»). Справу разглядае суддзя Валянціна Зянькевіч, дзяржабвінавачванне – Аліна Касьянчык. Працэс зрабілі закрытым.

Перад закрыццём працэсу Яўген паіранізаваў, што раней планаваў пераехаць у Кіеў, але цяпер лічыць, што пакуль можна і пасядзець, бо іначай давялося б ваяваць.

Яўген Бабак зрабіў прадпісанне аб правядзенні праверкі па факце жорсткага збіцця байкераў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ ў жніўні 2020-га. Але ў пракуратуры дакумент праігнаравалі.

Пасля гэтага Бабак звольніўся, бо не мог працаваць ва ўмовах бяздзеяння органаў юстыцыі і маўчання адказных асоб, калі на вуліцах чыніцца беззаконне.

10 чэрвеня 2021 года кватэру Бабака разграмілі, а яго арыштавалі.

Артыкулы
Былога пракурора Бабака пачнуць судзіць за пратэсты 11 сакавіка
2022.02.22 13:01

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў