Байцы ГУБАЗіКу затрымалі IT-спецыяліста і блогера Марка Бернштэйна


Відэа і фота затрымання IT-спецыяліста і блогера Марка Бернштэйна з’явілася ў тэлеграм-канале ГУБАЗіКу. У чым канкрэтна яго вінавацяць – невядома.

У калажы, які апублікаваў ГУБАЗіК, паведамляецца толькі тое, што Бернштэйн «распаўсюджвае фэйкавыя антырасейскія матэрыялы». Публікацыя суправаджаецца допісам «дэфэйкафіцыраван».

Імаверна, Бернштэйн трапіў пад пераслед за тое, што асуджаў расейскую агрэсію супраць Украіны.

Блогер Антон Матолька піша, што Бернштэйна затрымалі па запыту ФСБ Расеі.

Марк Бернштэйн вядомы ў Беларусі актывіст і папулярызатар развіцця Вікіпедыі. Ён уваходзіць у спіс «топ-50 найлепшых аўтараў сегмента на рускай мове».

РР belsat.eu

Стужка навінаў