У Берасці затрымалі сузаснавальніка Польскай школы


Сілавікі затрымалі 43-гадовага жыхара берасцейца, які праходзіць у крымінальнай справе аб гераізацыі ваенных злачынцаў, паведамляе БелТА.

Крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варажнечы ці розні») распачаў пракурор Берасця.

Паводле следчых, 28 лютага група асобаў «учыніла наўмысныя дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму і распальванне нацыянальнай варажнечы». Паводле гэтай справы затрымалі і змясцілі ў ІЧУ аднаго з сузаснавальнікаў Польскай школы.

«Следчыя ва ўзаемадзеянні з працаўнікамі шостага кіравання (па Берасцейшчыне) ГУБАЗіК МУС правялі ператрусы ў офісе арганізацыі і паводле месцаў жыхарства яе працаўнікоў. Сканфіскавалі офісную тэхніку, устаўную дакументацыю ды іншыя матэрыялы, у тым ліку плакаты і літаратуру пра дзейнасць Рамуальда Райса. Следчыя і міліцыянты праводзяць неадкладныя следчыя дзеянні», – паведамляе Следчы камітэт.

Сёння з самай раніцы, паводле крыніцаў «Белсату», пасля распачынання крымінальнай справы за гераізацыю ваенных злачынцаў адбыліся ператрусы ў польскіх арганізацыях Берасця – Берасцейскім форуме польскіх лакальных ініцыятываў і Польскай школе.

Атрымаць хуткі каментар у кіраўніцтва арганізацыяў не ўдалося, яны не адказваюць на тэлефанаванні.

Дырэктар школы Ганна Панішава на сваёй старонцы ў Facebook апублікавала адкрыты зварот да грамадскасці з нагоды крымінальнай справы. Абвінавачванні Ганна Панішава называе «надуманымі» і лічыць, што іх мэта – «ліквідацыя Польскай школы».

«Падчас камандзіроўкі я даведваюся, што нашая школа, аказваецца, праводзіць – складана нават гэта сказаць – антычалавечую прапаганду фактычна. Прапаганду нацыянальнай варожасці, прапаганду рэлігійнай варожасці. У мяне ў галаве не ўкладаецца, як можна было прымяніць да нашай школы такія словы. Тым не менш пачатая вытворчасць, паводле Крымінальнага кодэксу, паводле артыкулу 130. Я не юрыстка, але мне здаецца, што тут насамрэч ёсць, можа, нейкае непаразуменне, можа, нейкая злая воля», – кажа Ганна Панішава.

Аб’ектыў
За што Польшча высылае беларускага дыпламата?
2021.03.10 22:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў