Каля Берасця «Mercedes» збіў дзяўчынку. Яна загінула


Увечары 10 сакавіка ў Берасцейскім раёне на пешаходным пераходзе загінула 13-гадовая дзяўчынка, паведамляе МУС.

ДТЗ адбылося каля 18:50 на аўтадарозе M1/E30.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 25-гадовы кіроўца «Mercedes» збіў дзяўчынку, калі тая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе (меркавана, на чырвоны сігнал святлафора).

На месцы здарэння працавалі прадстаўнікі ДАІ і аператыўна-следчая група. Акалічнасці ДТЗ высвятляюцца.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў