Запалохванні медыкаў і публічныя пакаранні дзяцей. Рэпрэсіі 11 лютага


Улады рыхтуюцца да выбараў дэпутатаў 2024 года і прэзідэнцкіх у 2025 годзе. Але замест выбарчай кампаніі беларусам падрыхтавалі толькі рэпрэсіі. «Белсат» працягвае фіксаваць парушэнні правоў беларусаў уладамі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Luis Quintero / Pexels

Перад мазырскімі лекарамі паставілі ўльтыматум: прагаласаваць за дэпутатаў трэба менавіта 25 лютага да 12 гадзін дня. Тым, хто не падпарадкуецца такому патрабаванню, абяцаюць праблемы, піша «Гомельская вясна».

«Чаму менавіта да 12-ці? Каб ведаць яўку і зрабіць неабходнае карэктаванне да 20:00. Сам бюлетэнь іх не цікавіць. Нават, калі супраць усіх альбо за ўсіх на адным бюлетэні» – распавяла крыніца праваабаронцаў.

А ў Шчучыне запалохваюць школьнікаў. Хоць справа не палітычная, але дзецям хочуць паказаць, «што бывае з тымі, хто парушае закон». Таму ў Шчучынскім райвыканкаме правялі публічны суд над 12-гадовым падлеткам. Туды ж прывялі больш за 200 школьнікаў.

Тым часам афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэту па Менску Кацярына Гарлінская расказала, што за 2023 год распачата 2 580 крымінальных спраў, звязаных з «экстрэмізмам». Яна не хавае, што гэта папярэджванне людзей перад выбарамі і рэпрэсіўная практыка будзе працягвацца.

А Мінюст пахваліўся, што з яго падачы ў мінулым годзе ліквідавана 11 партыяў, 107 грамадскіх арганізацыяў і 2 фонды.

Праз рэпрэсіі, якія ладзяць прадстаўнікі беларускага рэжыму, у Беларусі станам на 11 лютага 1419 палітычных зняволеных.

Hавiны
У Жодзіне затрымалі пяцёх былых супрацоўнікаў МУС – СМІ
2024.02.05 13:35

 

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў